NotesWhat is notes.io?

Notes brand slogan

Notes - notes.io

Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.

Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе.

Асноўнае ў ягоным характары - непакорнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясстрашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай духоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітаванасці з зямлёй. Калі сувязь з зямлёй рвецца, Сымон сапраўды гатовы адважыцца на ўсё, нават на забойства. Гзта ён адчувае і пачынае сам баяцца сваёй гатоўнасці. У такім стане ён творыць акт помсты: падпальвае панскі маёнтак. Зразумела, што гэта не ўсведамленне грамадзянскага ўчынку, а пакуль што інстынктыўная помста. Ён мяняе сякеру на паходню і на Вялікі Сход ідзе быццам не па сваёй волі, нібыта чужая рука, воля, мацнейшая за ягоную, вядуць яго за сабой. Ці прывядзе да мэты гэты шлях? Адказ не можа быць адназначным. Сымон гатоў стаць у шэрагі змагароў, якія здабываюць волю і долю, ахвяраваць сабой. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далёка не адзіны.

Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. І тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.

Данілка - падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. І калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет "не гучыць" - без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсіыСусвеце. ПІлях, абраны Данілкам, - гэта шлях музыкі, творцы. Данілка - увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.

Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе Іпляхі могуць прывесці да адной мэты - да пошуку і аднаўлення "раскіданага гнязда" - Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, "раскіданым гняздом" была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора.

Я лічу, што на прыкладзе Сымона Янка Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання - такая асноўная думка твора.

У драме паказана разарэнне і збядненне працоўнага беларускага сялянства. Гэты твор аб рэвалюцыйных імкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных і нацыянхы спадзяваннях. Тэма "Раскіданага гнязда" узята з жыцця. У аснову сюжэта п'есы пакладзены канкрэтны гістарычны факт, выпадак у сям'і Луцэвічаў. З аўтабіяграфіі Янкі Купалы вядома, што яго продкі доўгі час арандавалі зямлю, якая належыла князю Радзівілу. Але па нейкім прычынам ён адбірае гэту зямлю ў дзеда.

Падзеі ў драме паказаны ў 1905г., калі народныя масы ўзняліся на змаганне за свае правы і свабоду. У п'есе ставіцца пытанне: дзе шляхі да свабоды і шчасця, дзе праўда, як выратаваць сям'ю ад галечы.

Лявон і Марыля шукаюць праўды з дапамогай закона. Яны прывыклі пакарацца і жывуць надзеяй на літасць, на справядлівае рашэнне суда. Лявон – нястомны працаўнік, спагадлівы бацька. Ён моцна і самаахвярна любіць сваю зямлю-карміцельку, аддае ёй усе сілы, не можа жыць без яе. Лявон лічыць зямлю, на якой працуе, сваей уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоў і бацькоў. Лявон лічыць, што царсі суд узаконіць яго права на зямлю, якую хоча адабраць паніч, але дарэмна: суд і закон на баку памешчыка. У Лявона страчана апошняя надзея на справядлівасць. Даведзены да роспачы і адчаю, Лявон канчае жыцце прыгубствам. Самагубства Лявона -- пратэст супраць несправядлівасці, але пратэст чалавека знясіленага жыццем, не здольнага больш супраціўляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона ў тым што ён не бачыць і не ведае сапраўдных шляхоў за волю і землю. Толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды.

Жонка Лявона Марыля неяк нагадвае свайго мужа, але адрозніваецца вынослівасцю, жыцце-устойлівасцю, гэта маці-пакутніца. Шмат гора бачыла Марыля і мала радасці. Непасільная праца, беднасць, надарвалі яе сілы, цяжкая хвароба прыкавала да ложка, але яна мужна пераносіць усе нягоды жыцця. Набожная жанчына бачыць свае гора і тламачыць гэта "божай карай". Негледзячы на усе гэта яна захавала душэўную мяккасць і спагадлівасць, моцна любіць сваіх дзяцей. Яна хоча выхаваць іх і выратаваць ад смерці. Маці ў адчаі, што трэба разам з дзецьмі ісці на бадзянне па свеце. На вечныя мукі і здзекі. Яна сабе і дзецям шые жабрацкія торбы. У характары жанчыны шмат цярпівасці і пакорлівасці. Маці хоча прымірыць Сымона з панічам, угаворвае яго ісці ў панскі двор на службу. Але сын разумее свае жыцце па-іншаму. Ён лічыць, што прымірэнне з панічам было б здрадай, адступнасцю, прыніжэннем чалавечай годнасці. Вось чаму ён асуджае сястру Зоську за сувязь з панічом.

Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі, разбурэнне гаспадаркі, размова з незнаемым, Сымон духоўна аднаўляецца, расце яго сядомасць, змяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ён разумее, што царскі закон не можа абараніць інтарэсаў працоўнага чалавека, "трэба ваяваць розумам, а не тапаром" і гютаму ён вучыць другіх. Сымон знаходзіць сваю сапраўдную мэту у жыцці – уступае на рэвалюцыйны шлях барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае незнаемы. Разам з ім Сымон ідзе на "вялікі сход па бацькаўшчыну" змагацца за агульныя інтарэсы.





Напісаны твор на аснове фактаў з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. У цэнтры п'есы — сям'я Зяблікаў, прозвішча якой асацыіруецца з галечай і абяздоленасцю. Лявон Зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, Лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам.

Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на службу да паніча. «Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі!.. Пакарыся ты ім, — яшчэ не позна!», — просіць яна сына. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы.

Па-іншаму адносіцца да складанай жыццёвай сітуацыі старэйшы сын Зяблікаў Сымон. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. «Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся», — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!»

Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву «жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда.., хай б'юць, рэжуць, катуюць». На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: «Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць». Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрада, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на «загубу, на глум вечны».

Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне.

Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

Сочинение не для 98 школы. Писал Каврус Виталий
Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Героі твора вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я Зяблiкау пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара.
У цэнтры твору — сям'я Зяблікаў. Гаспадар сям'і Лявон — самы трагічны пэрсанаж у п'есе. Ён нібы ўвабраў у сябе ўвесь горкі лёс беззямельнага селяніна. Ня здолеўшы даказаць свайго права на ўладаньне зямлёй, зьнясілены царскім судом, Лявон накладвае на сябе рукі. Самагубства Лявона — пратэст супраць несправядлівасці, але пратэст чалавека знясіленага жыццём, не здольнага больш супраціўляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што ён не бачыць і не ведае сапраўдных шляхоў за волю і зямлю. Толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды.
Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Яна хоча выхаваць iх i выратаваць ад смерцi. У характары жанчыны шмат цярпiвасцi i пакорлiвасцi.
Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрада, адступніцтва.
Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»
Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. І тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
У кожнага героя шлях аказаўся сваім, адметным — і вялікая дружная сям'я Зяблікаў распалася. Марыля з малымі дзецьмі і Данілкам надзяваюць жабрацкія торбы, Сымон і Зоська ідуць на Сход, па Бацькаўшчыну. Але не супадаюць шляхі Марылі і Данілкі (з рознымі думкамі і мэтамі яны кіруюцца ў белы свет), і вельмі непадобныя Сымон і Зоська, каб ісці адным шляхам.Аўтар нібыта прызнае раўназначнасць усіх шляхоў, якія выбіраюць героі, прынамсі, сам не вылучае ніводзін як правільны. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць і летуценнасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо
     
 
what is notes.io
 

Notes.io is a web-based application for taking notes. You can take your notes and share with others people. If you like taking long notes, notes.io is designed for you. To date, over 8,000,000,000 notes created and continuing...

With notes.io;

  • * You can take a note from anywhere and any device with internet connection.
  • * You can share the notes in social platforms (YouTube, Facebook, Twitter, instagram etc.).
  • * You can quickly share your contents without website, blog and e-mail.
  • * You don't need to create any Account to share a note. As you wish you can use quick, easy and best shortened notes with sms, websites, e-mail, or messaging services (WhatsApp, iMessage, Telegram, Signal).
  • * Notes.io has fabulous infrastructure design for a short link and allows you to share the note as an easy and understandable link.

Fast: Notes.io is built for speed and performance. You can take a notes quickly and browse your archive.

Easy: Notes.io doesn’t require installation. Just write and share note!

Short: Notes.io’s url just 8 character. You’ll get shorten link of your note when you want to share. (Ex: notes.io/q )

Free: Notes.io works for 12 years and has been free since the day it was started.


You immediately create your first note and start sharing with the ones you wish. If you want to contact us, you can use the following communication channels;


Email: [email protected]

Twitter: http://twitter.com/notesio

Instagram: http://instagram.com/notes.io

Facebook: http://facebook.com/notesio



Regards;
Notes.io Team

     
 
Shortened Note Link
 
 
Looding Image
 
     
 
Long File
 
 

For written notes was greater than 18KB Unable to shorten.

To be smaller than 18KB, please organize your notes, or sign in.